29 сентября 2016 г.

Зоркавая трэль

"Зоркавая трэль" (Пётр Сямінскі)















... Раз печ у хаце задыміла,
І каб прадухіліць пажар,
Спазнаць паспеў юнак руплівы,
Што ў небе бачыць камінар.
Быў, як на злосць, мароз пад трыццаць,
У кухні дым стаяў слупом,
Палез на дах ён сажу чысціць
У дымаходзе памялом.
Там спрабаваў складаць ён песню
Аб месяцавым кавуне,
Пачуў ён раптам голас дзесці
І бачыць стаў, нібыта ў сне,
Як на сузор’я Дзевы блікі
Глядзяць Стралец і Вадалей,
І Валасамі Веранікі
Стары захоплены Персей...
Яны рашаць свае праблемы
Нас клічуць пад нябёс свірэль...
І стаў юнак пісаць паэмы
Пра лёсу Зоркавую трэль...

                                1996 г. "Зоркавая трэль"

Комментариев нет:

Отправить комментарий