28 сентября 2016 г.

Той дзень

"Той дзень" (Пётр Сямінскі)










Ручай вясновы намаганняў
Сілкуе рэчаньку гадоў.
Нам таямніцы і чаканні
Ужо адзначаны даўно?
Учынкаў першых ліхтарамі,
Алоўкам думак у журбе.
Разважлівымі вечарамі,
Рашучым крокам да цябе?
Сутокай позіркаў нясмелых
У непагасным прамяні,
Фатой юнацтва снежна белай
У тыя казачныя дні?
Зірнула восень у ваконца,
З табою дваццаць пяты раз
Мы сёння аблятаем сонца,
А дзень той зноў малодзіць нас.

                                                1986 г.

Комментариев нет:

Отправить комментарий