14 сентября 2016 г.

Провады

Провадаў дзень. На суседа і брата
Аднавяскоўцы з надзеяй глядзяць.
Мір адстаяць абавязак салдата,
Край і айчыну абараняць.
Бацька разважліва сочыць за сынам,
Маці слязінку змахнула рукой...
Разам спазналі і кулі, і міны,
Бо не па кніжках знаёмы з вайной.
Холад сагрэе, памылка навучыць...
Да развітанняў ніхто не прывык.
З часам у ногу паходкай рашучай
Вуліцай роднай ідзе прызыўнік.
                                   1983 г. “Чырвоная змена”  

Комментариев нет:

Отправить комментарий