14 сентября 2016 г.

Памяць

"Памяць" (Пётр Сямінскі)
Не можа раздзяліць з дзяцінствам
Нас нават лёсу ветрагон.
Бясцэнна памяці адзінства
З днём сённяшнім, калі ўздагон
Цячэнню часу адбівае
Праз сажалку былых гадоў
Памылак спадчына цяжкая
Магчымы вынік нашых слоў.
Калі няздзейсненая мэта
Там, як маяк, блішчыць штогод,
І хуткі рух жыцця каметы
Нам не дае адкласць узлёт.  

                                            1982 г.

Комментариев нет:

Отправить комментарий