12 декабря 2017 г.

Гродна

"Гродна" (Пётр Сямінскі)
Горад-цуд для жывога былога,
У якім прызямляецца Бог,
Цытадэль для славянства святога,
Вартавы над ракою эпох.
Мы ў каханні табе прынародна
Прызнаемся з наплывам надзей,
Наш чароўны, таемны наш Гродна,
Горад-мара і горад-музей.
Ты паўстаў у абдымку з Каложай,
Як брыльянт, што расквечвае даль,
Горад-творца, заўсёды прыгожы,
Горад-сябар, дзе зноў фестываль.
Водгук трубаў тваіх летапісных
Не дае забываць перамог.
Беларусі выток рэчаісны
Над бясконцай ракою эпох.
Мы ў каханні табе прынародна
Прызнаемся з наплывам надзей,
Наш чароўны, таемны наш Гродна,
Горад-мара і горад-музей.

Комментариев нет:

Отправить комментарий