29 сентября 2016 г.

Акварэлі

"Акварэлі" (Пётр Сямінскі)

Песню вясны нашых мрой акварэлямі
Сэрцаў агні дапаўнялі ўсю ноч,
Зоркі спакус між памкненняў арэлямі
Шэпты вялі: – Толькі, толькі не збоч...
Стогны крыніц мне легенду бязмежнасці
Рваць пачалі, калі ты не прыйшла,
Фарбы змяшаў мрой мастак з непазбежнасцю,
І напаўзла на пачуцці імгла.
Злы салавей абуджае рамансамі.
Ные душа быццам бы ад ляза.
Дай ты нам, лёс, пэндзаль з новымі шансамі,
Выратуй нас, асалоды сляза...
                                                   
                                                                  1989 г.

Комментариев нет:

Отправить комментарий