20 июня 2018 г.

Магілёў

"Магілёў" (Пётр Сямінскі)











На крутых берагах прыдняпроўскіх
Піша лёсу баладу наноў
Горад славы вайсковай бацькоўскай,
Горад шлягерных тэм – Магілёў.
Нішчыў люд рабаўнік тут Машэка,
Быццам катаў усіх галава,
Як фінал яго злоснага веку,
Горад рос над Магілаю Льва.
Тут гандлёвыя йшлі караваны,
Рыбакоў заварожваў тут клёў,
Зажывіўшы мінулага раны,
Будаваўся, квітнеў Магілёў.
Ён вайной упісаў сваю долю
У крывавы гісторыі ліст,
Першы раз тут на Буйнічскім полі
Спатыкнуўся мярзотны фашыст.
Ніка на п’едэстале няўмольна
Перамогі сурочыць наноў,
Каб над хваляй дняпроўскаю вольнай
Зачароўваў усіх Магілёў.

Комментариев нет:

Отправить комментарий