14 сентября 2016 г.

Узыход

"Узыход" (Пётр Сямінскі)










Дзявочы радасці, нягоды,
Вы нібы кветкі ўздоўж алей:
Вясной скрашалі непагоду
І шчыра грэлі ў час завей…
Шасцяць старонкі лістападу,
Дажджом мінулі тыя дні,
Калі свяціліся парадай
Твайго кахання прамяні.
Ўявіць я кошт узнагароды
Не здолеў у сямнаццаць год…
Мінуў з юначай асалодай
Пачуццяў першых узыход.
                                     
               "Гродзенская праўда"
                                          1984 г.

Комментариев нет:

Отправить комментарий