28 сентября 2016 г.

Апошні паядынак

"Апошні паядынак" (Пётр Сямінскі)










Усім нам суджана пазнаць і
Кахання радасць, і журбу...
Рукой махаў я роднай хаце,
Ізноў удалеч лёс цягнуў.
А ты расцеш, як спелы колас.
Давай, святая маладосць, –
Пачуўся бацькі сталы голас:
Рук параўнаем нашых моц.
Хвіліны дзве быў паядынак,
Пачырванеў у маці твар:
Упершыню далоні сына
Прайграць павінен гаспадар.
Што ж, недарэмна гадавалі,
Заўжды, пры кожнай драбязе,
Не ў бойках, у жыццёвых хвалях
Будзь моцным. Дай адпор бядзе...
     Рыпеў ледзь чутна снег. Цямнела.
Хто ж ведаць мог у гэты час,
Што позірк бацькі за каўнерам
Схаваўся ўжо апошні раз...

                                                 1988 г.

Комментариев нет:

Отправить комментарий