1 сентября 2017 г.

Беларускаму рэалісту

"Беларускаму рэалісту" (Пётр Сямінскі)
Экспромт у гонар юбілея Браніслава Ермашкевіча

Зададзеныя словы:
Канцэрт, юбіляр, афіцэр, год, даляры, Бірабіджан, Лідскі квас, плынь, вяргінні, графінаман, глабалізм, або, полк, людзі, тврчасць, фантан, бо-бо-бо, галоўцы, гітара, душа, вершы.

Які цудоўны дзень без хмар,
Сам Жнівень ладзіць нам канцэрт,
Бо Браніслаў, наш юбіляр,
Сягоння — лёсу афіцэр.
Восем дзесяткаў плённых год
Ішоў сюды, да мары,
Мацней ён быў любых нягод,
Бо жыў не за даляры.
Служыць калі ў Бірабіджан
Яго паклікаў час,
Прыгадваў ён стары каштан
І смачны Лідскі квас.
Калі снягі чукоцкай плыні
Знаёмы кляў графінаман,
Герой наш марыў пра вяргінні
І пра Барысаўскі туман…
Калі ўварваўся глабалізм
Да нас ў модненькім жабо,
Наш беларускі рэаліст
Усім казаў: “Або, або…
Або мяне вы ў Мінскі полк
Ізноў пашліце, людзі,
Або ўвесь мой армейскі толк
Душа навек забудзе…”
     Збылося. Больш на пост ісці
Не трэба апантана,
І Браніслаў у творчасці
Складае рыфм фантаны.
Хтось мовіць: “Хутка бо-бо-бо
Тваёй будзе галоўцы…”
Але ў яго ізноў радок
І думка на алоўцы…
Пішы, мой сябар, зноў пішы
Для нашай і сваёй душы.
На шчасце, ты такі не першы,
Каму за радасць — толькі вершы.
Гучы страфа, спявай гітара!
Мы ўсе віншуем Юбіляра!

Комментариев нет:

Отправить комментарий