25 августа 2017 г.

Сувязны эпох

"Сувязны эпох" (Пётр Сямінскі)
                       Б.І. Ермашкевічу

Зямелькі хітаннямі біты,
Рабіўся ў натхненні мужней,
Мой сябар таленавіты…
І вось у яго — Юбілей!
Ён, разам з эпохай сталеўшы,
Паўсвета аб’ездзіў спярша.
У нізках ягоных вершаў
Жыве Беларуса душа.
Бязлітасны час панішчыў
Сяброўства народаў гмах…
Мой сябар, наўздзіў для іншых,
Пад родны вярнуўся сцяг.
Ён сувязь трымаў з прычалам
Заўсёды ў вірах гадкоў,
Надзённае каб гучала
Жывым рыфмаваным радком.
Ён між паэтычных дарог —
Сувязны гэткіх розных эпох.
Па кнізе мы ўсе ягонай
Жыццё можам вывучаць
Герояў, чые імёны
У назвах праспектаў гучаць.
Праз "Водсвет далёкіх гадоў"
Яны, як жывыя, ізноў.
Ён шчырым прывабным словам
Заззяў, нібы зорка між стрэх,
Ён верыць, што Роднае слова —
Адзіны яго абярэг.
Мой сябар таленавіты
Усіх дасягае мэт.
Не боскай ён стужкай спавіты,
Ён проста сапраўдны паэт!

Комментариев нет:

Отправить комментарий