6 октября 2016 г.

Рыбакі

"Рыбакі" (Пётр Сямінскі)
Білі рэчку дружбакі
Вудамі без ладу,
Ды не бралі шчупакі
На кручках прынаду.
Разгаралася зара
Над рачною стужкай,
І варылі з камара
Хлопцы тыя юшку.
Чуўся рогат карасёў
І стагналі вуды,
Калі крочылі дамоў
Рыбакі-няўклюды.
             
                         1997 г. "Вясёлка"

Комментариев нет:

Отправить комментарий