6 октября 2016 г.

Дваццатаму стагоддзю

"Дваццатаму стагоддзю" (Пётр Сямінскі)











Прайшлі мы ўзлёты і правалы
З імпэтам лёсавых жрацоў,
Стагоддзем атамна-крывавым,
Бязлітасным для мудрацоў.
Звязалі мы сябе зарокам
Прыгожых дум, турмовых крат…
А хмель Удачы з жорсткім рокам
На брудэршафт піў бюракрат.
Бязмэтнай прагнасці прайграны
Фінал: тузы былі не ў масць…
Стагоддзе скончана, а раны
Яно нашчадкам перадасць.
           
                                   1999г.

Комментариев нет:

Отправить комментарий