22 октября 2016 г.

Над Чарнобылем з сумам

"Над Чарнобылем з сумам" (Пётр Сямінскі)

Над Чарнобылем з сумам
Пралятаюць гракі.
Тут нябачаным тлумам
Поўны водар ракі.
Птушак далеч прымае
І чужыя гаі.
Я ж – часцінка жывая
Гэтай шчырай зямлі.
Апякае Палессе
Дым бязглуздых кастроў,
Ды сплятаецца ў песні
Стойкі дух землякоў,
Што не рэквіем хорам
Звалі ў кут свой лясны,
А на злосць дырыжорам
Йшлі да новай вясны…
Зноў над Прыпяццю трэлі.
Бедам наперакор
Застаешся ты белым,
Край празрыстых азёр.
Лёсаў-сноў пералівы
Змыюць попел і друз.
Веру, будзе шчаслівай
Вечна Белая Русь.

На рускай мове:
Над Чернобылем с грустью

Комментариев нет:

Отправить комментарий