Фашысцкую каску між шэрага бору
Абабак уласным хрыбтом праламаў...
А побач дзяўчо, што не зведала гора,
Хлапчук закаханы паўдня цалаваў.
Дубы і бярозы, грыбы і асіны
Прырода стварала мільярды гадоў...
Навошта бязлітасны "грыб" Хірасімы
Імгненна знішчаў і дачок, і сыноў?
Дубок маладзенькі, хлапчук маладзенькі,
Якое святло іх чакае ў акне?
І сыплецца смерць з навуковай сявенькі...
Пачацца з дубінкі чацвёртай вайне.
1980 г.
Комментариев нет:
Отправить комментарий