Ты да мяне прыходзіш нечакана
Употай ад намераў і надзей,
Хаця цябе я, пасталелы рана,
Ніколі ўжо не ўбачу між людзей.
Лягла на жвір халодны дамавіна,
І толькі тут прарвалася сляза.
Матуля стала зоркай успамінаў.
Няўжо жыццё для свету – драбяза?
"Маладосць"
1993 г.
Комментариев нет:
Отправить комментарий