У шафу шынель і на поле,
Сябе ад вайны абуджаць,
На спаленай ніве таполі
Мой вырашыў бацька саджаць...
... Топаляў шум, нібы бацькоўскі
Нязгасны душы галасок,
Пад гоман яго дырыжорскі
Я ёлачкі сею ў радок.
Іх сонейка промні нагрэюць,
Ім чуб, ветравей, завівай...
Таполі калі састарэюць,
Уздымецца ёлкавы гай...
1985 г.
Комментариев нет:
Отправить комментарий