Хай за світанкам непаўторным
Будзённы, звыклы поступ свой
Жыццё пакрыла шэрай коўдрай,
А твар салодкіх слёз расой.
Даўгачаканы позірк твой
Гурт мар імчыць да зорных высяў.
Маркоту адпіхну рукой,
Я зноў, нарэшце, нарадзіўся
У вабнай, здзіўленай такой...
Віншуй мяне сусвет з дачкой.
1988 г.
Комментариев нет:
Отправить комментарий