Як вабна зірнуць на былога каралі,
Дзе месяца позірк не кліча дамоў…
Імгненні з табою лёс апанавалі,
Мне хочацца іх перажыць зноў і зноў.
Ты ў моры сучаснасці – кропелька сушы,
Што дбайна стварала калісь міражы…
Пакутлівым днём разыходзяцца душы.
Няўжо назаўсёды, дзяцінства, скажы?
1981 г.
Комментариев нет:
Отправить комментарий