Усім нам суджана пазнаць і
Кахання радасць, і журбу...
Рукой махаў я роднай хаце,
Ізноў удалеч лёс цягнуў.
– А ты расцеш, як спелы колас.
Давай, святая маладосць, –
Пачуўся бацькі сталы голас:
– Рук параўнаем нашых моц.
Хвіліны дзве быў паядынак,
Пачырванеў у маці твар:
Упершыню далоні сына
Прайграць павінен гаспадар.
– Што ж, недарэмна гадавалі,
Заўжды, пры кожнай драбязе,
Не ў бойках, у жыццёвых хвалях
Будзь моцным. Дай адпор бядзе...
Рыпеў ледзь чутна снег. Цямнела.
Хто ж ведаць мог у гэты час,
Што позірк бацькі за каўнерам
Схаваўся ўжо апошні раз...
1988 г.
Комментариев нет:
Отправить комментарий