18 марта 2018 г.

Рось

"Рось" (Пётр Сямінскі)

Рось-рэчка таямніцы
Нясе праз плынь часоў…
Я з ейнае вадзіцы
Далёкіх галасоў
Шэпт чую: тут капальні
Глыбокія былі,
Дзе крэмній здабывалі
Сыны маёй зямлі.
Іх край быў цалкам белы:
Усюды горы мелу.
Пра рудакопаў росскіх
Праз белых крушняў друз
Ляцелі адгалоскі
Па ўсёй Еўропе – РУСЬ…
Шахцёрам Белай Росі
Павагу, а не гвалт
Сусед выказваў з вёскі
І прус, і скіф, і балт…
    Калі на змену крэмню
Прыйшоў металаў век,
Вандроўнічаў па свету
Расійскі чалавек.
Стаў Кіеў першым крокам,
Пазней на памяць хтось
Дняпроўскаму прытоку
Даў назву зноўку Рось…
    Рака, як час, наўцёкі,
Ды вечныя вытокі.
Мо з гэтае крыніцы
Мой радавод бруіцца?

Комментариев нет:

Отправить комментарий