21 декабря 2017 г.

Нёман

"Нёман" (Пётр Сямінскі)











Жорсткі Крон, як Бог часоў няўмольны,
Даў імя рацэ і старане…
Хай цякуць гады ў нябыт павольна,
Кронан, зразумееш ты мяне.

З даўніх пор на пару з Белавежай
Авангард спыняў варожы ты,
Апякун для Белага памежжа.
"Не мане", – тут шэпчуць чараты.

Нёман-праўдалюб, твой рух руплівы
Прымушаў рамантыкаў сталець,
Лёсу чорна-белага адлівы
Без пакут прымаць і не мялець…

Мелюць пыл эпох часоў жаронцы
Над свабоднай Белаю зямлёй.
Гродна на Прынёманскай старонцы
Ружаю квітнее векавой.

2 комментария:

  1. браво! гениально! фота в тему!

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Мне Нёман шаптаў: «Апішы мяне зноўку,
      Так рэдка мне “Брава” крычаць землякі,
      Павесь над мастом пра мяне замалёўку».
      І вось я здзяйсняю загады ракі…

      Дзякуй за каментарый!

      Удалить