17 марта 2017 г.

Бурымэ ў Дзень Роднай Мовы

"Бурымэ ў Дзень Роднай Мовы" (Пётр Сямінскі)









Бурымэ было напісана ў Дзень Роднай Мовы. Гледачы прапанавалі наступныя словы:

Пачвара, гармата, хата, каханне, гарбата, калыска, дуб, шлюб, Радзіма, кветка, сабор, твар, бярэмя, цуд.

І вось, што з'явілася:

Нам глабальнасці пачвара —
Здраднасці гармата.
Чуць штодня — вось наша мара,
Мову з роднай хаты.
Ёсць у ёй агонь кахання,
Свойскасці гарбата,
Песняй з вечара да рання
Ёй душа багата.
Зноў рыпіць, рыпіць калыска,
Моцная, як дуб...
Вельмі, вельмі, вельмі блізка
З іншым светам шлюб.
Дык жыві, мая Радзіма,
Ўсёй Еўропы кветка,
Разам у сусвет глядзім мы,
Ён нас бачыць рэдка.
Наша мова — наш сабор,
Лёсу шчыры твар,
Наша шчасце сярод зор
З пералівам мар.
Бедаў хай гарыць бярэмя…
Не знікай наш цуд,
Мы Зямлі жывое племя,
Ты пакуль ёсць тут!!!

                       21.02.2017

Комментариев нет:

Отправить комментарий