12 февраля 2017 г.

Паэту, каб слова гучала...

"Паэту, каб слова гучала" (Пётр Сямінскі)















Паэту, каб слова гучала,
Нягожа чакаць музаў злёт:
Эпіграф – платформа  вакзала
І думкі натхнёны палёт.
Пад гучныя ямбы чыгункі
Паэт, нібы борзды рысак,
Стварае метафар карункі,
Стрымацца не здольны ніяк.
У лёсу дрыготкім вагоне
Ён ставіць жыццё на зэро,
У пекле, Чарнобыльскай зоне
Сваё трэніруе пяро.
Яму сярод кожнай дарогі
Тэм вецер папхне небакрай.
Ён піша, дасціпны нямногім.
"Навошта?" – яго не пытай.
Калі ён на гэта пытанне
Адказу здабудзе сакрэт,
Патухне слоў шчырае ззянне, 
І знікне ў натоўпе паэт.

2 комментария:

  1. Паэт – гэта цуд, гэта з’ява,
    Не кожны такі мае дар.
    Гарыць яго сэрца яскрава,
    Ён думак і рыфмаў спадар!
    Жыццё яго – твор, ці паэма –
    Не ў словах пустых мітусня.
    Таемнасць – вось звыклая тэма,
    Ён суму не мае ні дня.
    З натхненнем ён створыць баладу,
    Ці байку, а можа – санэт.
    Ён шчодры на талент і … здраду…
    Такі ён – звычайны паэт.
    Не вабіць паэта штодзённасць,
    Сусвет – вось яго небасхіл.
    Ягоная мройная плённасць
    У казках далёкіх свяціл.
    Вагоны яго, і вакзалы
    Турбуюць кірункамі мар.
    З пяром сваім разам на пару
    Зямны абганяе ён шар!

    ОтветитьУдалить