Стомлены дружыннікі,
Князь загнаў каня.
Сонца за яліннікам,
Нібы гар ад дня.
Дзень згарэў. Да раніцы
Мерзне ўся радня,
Дым кастра ўяўляецца
Ім, як гар ад дня.
- Стругі ладзіць прыйдзецца, –
Мовіў князю вой.
- Тыднем не абыдзецца
Праца над ракой.
Многа тут ахвотнікаў
Землі захапіць,
Кроў сівых гаротнікаў
Ў Нёмане тапіць…
Князь устаў над воямі
З факелам агня:
- Каб не стаў між войнамі
Край як гар ад дня,
Пабудуем горад мы,
Каб абараняў,
Каб была для ворагаў
Тут агарадня.
Злую вестку вершніку
Несці – мала дня.
Спыніць сграю першую
Крэпасць ГАРАДНЯ…
Слова над цяпельцамі
Чулі курганы.
Сталі гарадзенцамі
Князевы сыны…
Будзенна, паходна
Утвараўся Гродна.
Комментариев нет:
Отправить комментарий