Жорсткі Крон, як Бог часоў няўмольны,
Даў імя рацэ і старане…
Хай цякуць гады ў нябыт павольна,
Кронан, зразумееш ты мяне.
З даўніх пор на пару з Белавежай
Авангард спыняў варожы ты,
Апякун для Белага памежжа.
"Не мане", – тут шэпчуць чараты.
Нёман-праўдалюб, твой рух руплівы
Прымушаў рамантыкаў сталець,
Лёсу чорна-белага адлівы
Без пакут прымаць і не мялець…
Мелюць пыл эпох часоў жаронцы
Над свабоднай Белаю зямлёй.
Гродна на Прынёманскай старонцы
Ружаю квітнее векавой.
браво! гениально! фота в тему!
ОтветитьУдалитьМне Нёман шаптаў: «Апішы мяне зноўку,
УдалитьТак рэдка мне “Брава” крычаць землякі,
Павесь над мастом пра мяне замалёўку».
І вось я здзяйсняю загады ракі…
Дзякуй за каментарый!