Сярод плакатаў і выяў жывых ікон.
Я слухаў ветры, рэха войн і мірны гром
Пылінкай кволай, што лягла на касмадром,
Расінкай крохкаю для хронікі эпох,
Травінкай скошанай між тысячы дарог.
Я плакаў на руінах першай мары,
Прымаў прамыя лёсу ў твар удары.
Над Кронанам Гародні самацвет
Я лашчыў і як сын, і як паэт.
З папрокам каляндар губляў апошні ліст,
І шклянку напаўняў маркотай фаталіст.
Міналі дні, нібы запрэжкі лебядзей,
Я захлынуцца быў гатовы ад ідэй.
Душу апошняе стамляла адкрыццё,
Я раптам зразумеў: па-за гульнёй жыццё.
Комментариев нет:
Отправить комментарий