Паэту, каб слова гучала,
Нягожа чакаць музаў злёт:
Эпіграф – платформа вакзала
Пад гучныя ямбы чыгункі
Паэт, нібы борзды рысак,
Стварае метафар карункі,
Стрымацца не здольны ніяк.
У лёсу дрыготкім вагоне
Ён ставіць жыццё на зэро,
У пекле, Чарнобыльскай зоне
Сваё трэніруе пяро.
Яму сярод кожнай дарогі
Тэм вецер папхне небакрай.
Ён піша, дасціпны нямногім.
"Навошта?" – яго не пытай.
Калі ён на гэта пытанне
Адказу здабудзе сакрэт,
Патухне слоў шчырае ззянне,
І знікне ў натоўпе паэт.
Паэт – гэта цуд, гэта з’ява,
ОтветитьУдалитьНе кожны такі мае дар.
Гарыць яго сэрца яскрава,
Ён думак і рыфмаў спадар!
Жыццё яго – твор, ці паэма –
Не ў словах пустых мітусня.
Таемнасць – вось звыклая тэма,
Ён суму не мае ні дня.
З натхненнем ён створыць баладу,
Ці байку, а можа – санэт.
Ён шчодры на талент і … здраду…
Такі ён – звычайны паэт.
Не вабіць паэта штодзённасць,
Сусвет – вось яго небасхіл.
Ягоная мройная плённасць
У казках далёкіх свяціл.
Вагоны яго, і вакзалы
Турбуюць кірункамі мар.
З пяром сваім разам на пару
Зямны абганяе ён шар!
Молодцы...😚
ОтветитьУдалить